Аграрыі Мсціслаўскага раёна завяршылі сяўбу ранніх зерневых

440
Поделиться:

У Мсціслаўскім раёне пасеяна амаль 14 тысяч гектараў ранніх зерневых і зернебабовых культур. Большасць гаспадарак заканчваюць сяўбу шматгадовых траў. На чарзе кукуруза, якая па тэхналагічных патрабаваннях чакае больш спрыяльнага надвор’я.

Выканалі заданне па сяўбе ранніх зерневых і зернебабовых культур і хлебаробы ААТ «Натапа-Агра». У гэтай гаспадарцы яны занялі 1538 гектараў. На ліку працаўнікоў амаль 90% плошчаў пасеяных шматгадовых траў.

Кожны дзень пасяўных работ на палеткі сельгаспрадпрыемства выходзілі з сеялкамі Віктар Сіліванаў, Сяргей Раманаў, Рыгор Ганчароў і Фёдар Белісаў. На ліку кожнага з іх амаль па 500 пасеяных гектараў яравых зерневых і зернебабовых, шматгадовых траў.

Усе механізатары добрасумленна і адказна выконваюць хлебаробскі абавязак. Шматгадовы стаж, беражлівыя і скрупулёзныя адносіны да тэхнікі, якую якасна падрыхтавалі да выхаду ў поле,  дазволілі ім у тэрмін правесці сяўбу. Яны дасканала ведаюць хлебаробскую справу, усе работы выконваюць якасна, згодна з тэхналагічнымі патрабаваннямі.

Аграрыі Мсціслаўскага раёна завяршылі сяўбу ранніх зерневых
▪ Рыгор Ганчароў і Віктар Сіліванаў задаволены вынікамі працы на сяўбе яравых зерневых. Фота Валянціны Краўцовай.

— Я выйшаў у поле адным з першых, — усміхаецца Віктар Сіліванаў. — 26 сакавіка ўжо пачаў сеяць авёс. Вясна ў гэтым годзе вельмі ранняя, мы спяшаліся пасеяць, пакуль у глебе былі запасы вільгаці. Працавалі з ранку да змяркання.

У гаворку ўступае Рыгор Ганчароў:

— Мы разам рыхтавалі тэхніку, дапамалі адзін аднаму пад час рамонту. І ў полі заўсёды прыходзім на дапамогу, раімся, калі здараецца паломка. Мы знаходзім падтрымку і ў кіраўніка гаспадаркі Мікалая Шырокава, галоўнага інжынера Руслана Казлова і галоўнага агранома Віктара Тарасевіча. Усе разам клапоцімся пра агульную справу.

Аграрыі Мсціслаўскага раёна завяршылі сяўбу ранніх зерневыхЯравы клін у гэтым годзе ў ААТ «Натапа-Агра» складаецца з 600 гектараў пшаніцы, 528 — ячменю, 250 — аўса, 160 — зернебабовых. Акрамя гэтага   пасеяна 520 гектараў аднагадовых траў і 640 шматгадовых. Працаўнікі гаспадаркі правялі падкормку і апрацоўку азімых зерневых, пасевы якіх займаюць 2605 гектараў, 580 — рапсу і 50 — сурэпіцы. Належным чынам дагледжаны і 300 гектараў пашы.

Працаўнікі ААТ «Натапа-Агра», якія заняты на пасяўных работах, ведаюць, што яшчэ не час расслабляцца: на чарзе сяўба кукурузы, пад якую адведзена 700 гектараў, 500 з якіх — на сілас і 200 — на зерне.