Народжаная стагоддзе назад
У лістападзе 2018 года “Святло Кастрычніка” адзначыла 100-годдзе з дня выхаду першага нумара раённай газеты. Ёсць нагода пазнаёміць вас, паважаныя чытачы, са слаўнай гісторыяй газетнай справы на Мсціслаўшчыне.
Мясцовы жыхар г. Мсціслава з нямецкім тытулам барон і нязвыклым для мясцовага слыху імем Пілар фон Пільхаў вырашыў распаўсюджваць сярод мясцовых прадпрымальнікаў і наогул сярод насельніцтва гандлёва-эканамічныя звесткі праз друкаванае слова. У канцы ХІХ стагоддзя, 1 мая 1899 года, чытачы горада і павета атрымалі першы нумар газеты «Белорусский комиссионер». Мяркуючы па змесце газеты, выдавец быў чалавекам прагрэсіўных поглядаў.
Можна меркаваць, што значная колькасць чытачоў газеты цікавілася мастацкай літаратурай. Таму выданне актыўна прапагандавала літаратурную перыёдыку, часта друкавала паведамленні пра падпіску на газеты і часопісы. Пры гэтым паведамлялася, якія творы тое ці іншае выданне мяркуе надрукаваць на працягу года. У газеце друкаваліся рэкламныя аб’явы пра падпіску на выданні «Родина», «Новый мир», «Русский паломник», «Книжные новости», «Книжка за книжкой», «Жизнь и школа», «Киевская газета».
Асвятлялася ў газеце гісторыя роднага краю. Нярэдка расказвалася пра далёкае мінулае Мсціслава. Прыводзіліся некаторыя звесткі з гісторыі Магілёва. На яе старонках можна было прачытаць пра Беларусь, пра беларускую мову. Часта пісала газета пра дзейнасць мясцовага дабрачыннага таварыства, звяртала ўвагу на некаторыя бакі побыту. Але асноўнае месца ў газеце, безумоўна, займалі матэрыя лы, звязаныя з гандлем і эканомікай. Палітычныя пытанні газета, як правіла, абмінала. Але зрэдку прыглушана гаварыла пра класавую няроўнасць, барацьбу сялян за свае правы, сваю чалавечую годнасць. 28 кастрычніка 1900 года выйшаў 78 нумар газеты. Да яго было прымацавана паведамленне, што «па незалежных ад рэдакцыі непераадольных цяжкасцях» з 1 лістапада выданне газеты часова прыпыняецца. «Белорусский комиссионер» — цікавая і арыгінальная старонка ў гісторыі беларускай журналістыкі наогул і гісторыі культурнага і эканамічнага жыцця Мсціслаўшчыны ў прыватнасці.
Думка пра неабходнасць свайго друкаванага слова не знікала, яна непакоіла розум і сэрцы мсціслаўцаў. І летам 1917 года ў горадзе пачала выдавацца газета з канкрэтнай прывязкай да месца выдання «Мсціслаўскі голас». Час быў надзвычай складаны, не надта спрыяльны для друкаванага органа. Нядаўна адмовіўся ад прастола цар. Да ўлады прыйшоў Часовы ўрад. Шмат увагі ўдзяляла газета фарміраванню мясцовых улад. У прыватнасці паведамлялася, што ў валасны земскі сход ад вёскі Кудрычы абрана А. І. Кабека, маці будучага выдатнага вучонага-фізіка, члена-карэспандэнта АН СССР П. Кабекі. Расказвалася пра работу мясцовага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Сур’ёзную ўвагу звяртала газета на адукацыю, гаварыла пра цяжкае становішча навучальных устаноў, недахоп пад ручнікаў, расказвала пра вучнёўскія вечары, пра агульныя сходы навучэнцаў, аб прызначэнні ў школы настаўнікаў.
Часта на старонках газеты змяшчаліся матэрыялы мясцовых аўтараў, галоўным чынам вершы і фельетоны. Асвятляла газета становішча ў краіне, друкавала афіцыйныя паведамленні, пастановы і распараджэнні ўлад, весткі з франтоў. Кастрычніцкую рэвалюцыю газета не прыняла і ў лістапа дзе таго ж 1917 года спыніла сваё існаванне. У 1918 годзе Магілёўскі губвыканкам у сувязі з ваеннымі падзеямі перабазіраваўся ў Мсціслаў і знаходзіўся тут з канца красавіка да канца лістапада. 30 лістапада 1918 года ў Мсціславе пачалі выдавацца «Известия губернского исполнительного комитета Советов крестьянских и рабочих депутатов Могилёвской губернии». З гэтай даты ідзе адлік гісторыі раённай газеты.
Р. Вашчыленка першы селькор камсамолецУ пачатку снежня назва змянілася на «Известия Мстиславского уездного исполнительного комитета Советов красноармейских, рабочих, крестьянских депутатов и орган уездного комитета партии (большевиков)», а з сярэдзіны снежня газета выходзіла як «Известия Мстиславского Совета рабочих, крестьянских, красноармейских депутатов и орган Российской партии коммунистов (большевиков)». З другой паловы снежня і па люты 1919 года газета мела назву «Известия Мстиславского уездного исполнительного комитета Советов рабочих, крестьянских, красноармейских депутатов и орган РКП (б)». Затым з сакавіка па 16 лістапада газета выходзіла як «Известия Мстиславского исполнительного комитета Совета рабочих, крестьянских, красноармейских депутатов». З 22 лістапада 1919 года па 2 студзеня 1920 года газета мела назву «Известия Мстиславского уездисполкома».
Газета «Известия …» выдавалась на дзвюх старонках вялікага фармату. Рэдагаваў газету Малахоўскі. Газета рэгулярна асвятляла палітычнае, ваеннае, эканамічнае становішча краіны, расказвала пра нялёгкае і няпростае жыццё павета. У кожным нумары публікаваліся аператыўныя зводкі з франтоў. Друкаваліся паведамленні з розных гарадоў краіны: Масквы, Петраграда, Рыгі, Харкава, Чарнігава, Екацярынадара. Газета інфармавала чытачоў пра міжнародныя падзеі, друкавала паведамленні з розных краін. Знахо дзілі ў ёй месца афіцыйныя дакументы — пастановы Савета рабоча-сялянскай абароны, ВСНГ.
Гучалі ў газеце заклікі да чытачоў пра дапамогу фронту, галодным дзецям, рабочым, якія ўзамен дадуць селяніну плугі, мануфактуру, цукар, газу. Друкаваліся пісьмы чырвонаармейцаў з фронту, расказвалася пра жорсткую класавую барацьбу, пра разгул дэкласавых элементаў. Рашуча асу джалася п’янства, дэзерцірства. Часта публікаваліся матэрыялы пра пачатак культурнага будаўніцтва. Са студзеня 1920 года газета стала называцца «Думы бедняка». Яе нумар за 13 красавіка 1922 года меў назву «Деревенская новь». На працягу трох гадоў мянялася паведамленне, чыім органам газета з’яўляецца. У 1920 годзе яна — орган Мсціслаўскага павятовага камітэта РКП і паветвыканкама. У наступным годзе — орган Мсціслаўскага павятовага РКП, паветвыканкама рабочых, сялянскіх, чырвонаармейскіх дэпутатаў і павятовага зямельнага ўпраўлення. У 1922-1923 гадах — орган Мсціслаўскага паветгаркама РКП(б) і выканкама Савета рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Асноўнай сваёй мэтай газета ставіла мабілізацыю сіл і сродкаў павета на барацьбу супраць знешніх і ўнутраных ворагаў, пастаянна друкаваліся паведамленні з франтоў, расказвалася пра перамогі маладой Чырвонай Арміі, пра вызваленне Царыцына, Таганрога, Марыупаля, Херсона, Стаўрапаля, Архангельска, Адэсы. Газета клікала да барацьбы з польскімі інтэрвентамі, заклікала добраахвотна ўсту паць у рады Чырвонай Арміі, весці барацьбу з дэзерцірствам. У рубрыцы «Тыдзень фронту» паведамлялася, якую дапамогу аказалі арміі працоўныя горада і павета. Газета непрымірыма змагалася з тымі, хто перашкаджаў няспыннаму руху наперад: з гультаямі, злодзеямі, бюракратамі. Яна заўсёды была цесна звязана са сваімі чытачамі, мела шмат карэспандэнтаў.
5 мая 1990 годЗ 23 чэрвеня 1938 года выданне стала называцца «Калгасная газета». Выходзіла яна па 26 красавіка 1962 года (з перапынкам у час нямецка-фашысцкай акупацыі). 8 кас трычніка 1943 года адноўлены яе выхад. 19 сакавіка 1963 года газета набыла сённяшнюю назву.
На працягу ўсяго існавання газета жыла і жыве інтарэсамі народа, яго марамі, надзеямі. Яна імкнулася і імкнецца ахапіць усе бакі жыцця, паказаць яго ў бесперапынным руху, расказаць у першую чаргу пра ўсё лепшае, прагрэсіўнае. Вось асобныя рубрыкі апошніх дзесяцігоддзяў: «Уборка — ударная вахта хлебаробаў», «Вахта ўраджаю», «На эканамічныя тэмы», «Юнацтва», «На вашу кніжную паліцу», «Наш каляндар» і шмат іншых. У кожным нумары газета ўздымае актуальныя тэмы, піша пра ўсё, што так ці інакш звязана з вытворчасцю, з вынікамі чалавечай працы.
Два пакаленні галоўных рэдактараў: Я. Ясэпкін і А. СапёраўГазета ўмела працуе з пазаштатнымі карэспандэнтамі. Тут выступаюць перадавікі, наватары, спецыялісты. Яны дзеляцца вопытам, даюць парады, вучаць, накіроўваюць. Газета моцна абапіраецца на масы. На яе старонках заўсёды ёсць месца для кіраўніка гаспадаркі і радавога калгасніка, настаўніка і школьніка, механізатара і прадаўшчыцы, пенсіянера і культработніка. У цэнтры ўвагі пастаянна людзі, што ствараюць матэрыяльныя багацці.
Шчыра, усхвалявана расказвае газета пра лепшых з лепшых. А такіх нямала ў кожным калектыве, у кожнай гаспадарцы. І падыход да кожнай публікацыі павінен быць строгім. Зацікаўленую размову вядзе рэдакцыя пра мінулае Мсціслаўшчыны, пра падзеі, якія адбываліся тут на працягу стагоддзяў. А гісторыя роднага краю надзвычай багатая. Нямала ўвагі надае газета мастацкаму слову. Рэгулярна публікуюцца літаратурныя старонкі. Знаёміць газета сваіх чытачоў з жыццём і працай суседзяў-расіян. Зараз заснавальнікамі газеты «Святло Кастрычніка» з’яўляюцца Мсціслаўскі раённы выканаўчы камітэт, Мсціслаўскі раённы Савет дэпутатаў, а выдаўцом — установа «Рэдакцыя раённай газеты «Святло Кастрычніка». Галоўны рэдактар — Міхаіл Мікалаевіч Букініч. Газета выходзіць два разы на тыдзень — у сераду і суботу — тыражом 4500 экземпляраў. За год выходзіць 100 і больш нумароў.