Кіраўніцтва раёна віншуе мсціслаўчан з Днём Незалежнасці

68
Поделиться:

Паважаныя жыхары Мсціслаўскага раёна!
Прыміце віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 79-годдзем з дня вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дзень Незалежнасці — гэта даніна гераізму і стойкасці беларускага народа, подзвігу тых, хто ўзнімаў рэспубліку з руін, хто заклаў падмурак росквіту і дабрабыту нашай краіны.

Пакаленне пераможцаў падарыла нам самае дарагое, што ёсць у чалавека, — жыццё і незалежнасць.

Дзень Рэспублікі — гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, працуе для яе росквіту, разумее, што такое любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных людзей.
Няхай подзвіг служэння Радзіме заўсёды з’яўляецца прыкладам для ўсіх пакаленняў.

Жадаем вам здароўя, шчасця, міру і дабра, узаемаразумення і згоды, быць заўсёды ў авангардзе добрых пачынанняў на карысць Мсціслаўшчыны і роднай Беларусі.
Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цяплом, новымі дасягненнямі і магчымасцямі!

Дзмітрый Пімашэнка, старшыня Мсціслаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Алена Клеянкова, старшыня Мсціслаўскага раённага Савета дэпутатаў.