Якое мерапрыемства адбылося ў цэнтральнай бібліятэцы ў дзень роднай мовы

124
Поделиться:

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ЮНЕСКА ў 1999 годзе з мэтай захавання моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце.

У свеце налічваецца больш за сем тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Напэўна, дзеля іх захавання і абвешчаны Дзень роднай мовы.

Беларусы маюць багатае пісьменства. Успомнім, што ў 1517 годзе ў Празе Францыск Скарына з Полацка выдаў Біблію па-беларуску. Гэта была першая друкаваная ўсходнеславянская кніга. У 1564 годзе Іван Фёдараў і наш зямляк Пётр Мсціславец выдалі “Апостал”. Яны удвух сталі заснавальнікамі рускага кнігадрукавання.

Да Дня роднай мовы ў нашым раёне ладзіліся розныя мерапрыемствы: у школах настаўнікі праводзілі тыдні беларускай мовы, конкурсы, чытанні, ва ўстановах культуры — выставы і творчыя сустрэчы.

У раённай дзіцячай бібліятэцы былі арганізаваны выставы твораў дзіцячага пісьменніка Міхася Лынькова (да 125-годдзя), Аркадзя Куляшова, выстава кніг-юбіляраў.

У цэнтральнай бібліятэцы адбылося мерапрыемства ”Дзіўная родная мова…” Яго наведалі вучні СШ №2. Тут яны мелі магчымасць пазнаёміцца з цікавымі выставамі “Які ж гэта цуд — родная мова”, “Родная мова — крыніца натхнення…”

Вельмі важна, каб мы ведалі, шанавалі родную мову, гаварылі на ёй і  памяталі, што яна носьбіт нашай нацыянальнай адметнасці.