Як адзначылі Дзень роднай мовы ў цэнтральнай раённай бібліятэцы

56
Поделиться:

Сёння ў краніе адзначаецца Дзень роднай мовы. Гэта свята адзначылі ў раённай цэнтральнай бібліятэцы, дзе прайшоў тыдзень роднай мовы «Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова!».

— У межах тыдня роднай мовы ў цэнтральнай бібліятэцы арганізавалі мерапрыемствы, якія былі аб’яднаныя адзінай мэтай: захаванне моўных і культурных традыцый беларускага народа, — адзначыла намеснік дырэктара бібліятэкі Наталля Мінчанка.

Для наведвальнікаў бібліятэкі быў падрыхтаваны кніжны агляд «Беларуская кніга для вас», а таксама выстава «Кнігі-юбіляры». Акрамя таго, праводзіліся тут можна было пазнаёміцца з лепшымі з творамі беларускіх пісьменнікаў.

— Для навучэнцаў Мсціслаўскага дзяржаўнага будаўнічага каледжа быў праведзены ўрок роднай мовы «Мова народа — яго святыня», — расказалі бібліятэкары.

Чытачы даведаліся шмат цікавых фактаў пра беларускую мову, паразмаўлялі на ёй, узгадалі класікаў беларускай літаратуры і тых, хто меў дачыненне да стварэння літаратурнай мовы.

Фота з архіва ЦРБ.