Дзень бяспекі. Увага ўсім!

Поделиться:

Фота з архiва РАНС

З другога сакавіка ў раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!». З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігнале «Увага ўсім!» выратавальнікі праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы.

У рамках першага этапа рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» выратавальнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі інтэрнат УА «Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы каледж». Пажарнікі абмеркавалі са студэнтамі актуальныя пытанні бяспекі ў інтэрнатах, прычыны пажараў у іх, а таксама дзеяннях па сігнале «Увага ўсім!». Выратавальнікі нагадалі моладзі аб тым, што папераджальны сігнал «Увага ўсім!» падаецца для прыцягнення ўвагі людзей. Яго працягласць 3 хвіліны.

— Калі вы пачулі сігнал, знаходзячыся дома, трэба ўключыць радыёпрыёмнік або тэлевізар, дзе будуць перадавацца экстраныя паведамленні пра надзвычайную сітуацыю і рэкамендацыі для наступных дзеянняў, — адзначыў інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Уладзімір Пратасевіч.

Дзень бяспекі. Увага ўсім!
Фота з архiва РАНС

Удзельнікам мерапрыемства інспектар РАНС уручыў памяткі.

Наступны этап прафілактычнай акцыі пройдзе на адкрытых пляцоўках сельсаветаў, у дамах культуры і на дваровых тэрыторыях. На сустрэчы з мясцовымі жыхарамі выратавальнікі нагадаюць, што рабіць у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.