Аляксандр Дзядкоў: «Захаванне бяспекі руху на дарогах — наша галоўная задача»

413
Поделиться:

Зіма — неспакойная пара года для супрацоўнікаў аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. Адным з іх з’яўляецца Аляксандр Дзядкоў — Захаванне бяспекі руху на дарогах — наша галоўная задача, — гаворыць інспектар дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ РАУС Аляксандр Дзядкоў. — Правяраем наяўнасць на транспартных сродках зімовых шын. Пад увагай і пешаходы. Ім абавязкова неабходна выкарыстоўваць у цёмны час сутак флікеры.

Аляксандр Сяргеевіч закончыў Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў і па размеркаванні быў накіраваны ў Мсціслаўскі аддзел унутраных спраў. — Я задаволены, што трапіў служыць менавіта сюды, — расказвае Аляксандр Дзядкоў. — Калектыў мне падабаецца і добра вядомы. Калі вучыўся ў інстытуце, праходзіў тут вытворчую практыку. Аляксандр Дзядкоў — чалавек мясцовы. Нарадзіўся ў аграгарадку Мазалава. Тут закончыў сярэднюю школу. Да прызначэння інспектарам ДПС ДАІ РАУС Аляксандр Дзядкоў працаваў участковым інспектарам міліцыі па Капачоўскаму сельскаму Савету.

Аляксандр Дзядкоў старанна выконвае пастаўленыя перад ім задачы. З пачатку года на парушальнікаў дарожнага руху ім складзена больш за 500 пратаколаў.