Аб’яўлен адкрыты конкурс журналістаў і блогераў. Умовы для ўдзельнікаў

336
Поделиться:
Логотип дня письменности
Фота з адкрытых крынiц.

Аб’яўляецца правядзенне адкрытага конкурса журналістаў і блогераў «#Дзень_беларускага_пісьменства2020».

Арганізатарамі конкурса з’яўляюцца Магілёўская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз журналістаў”, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, установа “Рэдакцыя раённай газеты “Зара над Друццю”.

Конкурс праводзіцца па 1 верасня 2020 г.

У конкурсе прымаюць ўдзел журналісты і блогеры, якія выказалі жаданне апублікаваць артыкул у друкаваным СМІ, падрыхтаваць тэле- або радыёрэпартаж, скласці і апублікаваць пост (інфармацыйны блок, размешчаны карыстальнікам у сацыяльнай сетцы, блогу) па тэматыцы конкурса.

Спаборніцтва праводзіцца па наступных намінацыях:

I — лепшы аўтар публікацыі ў друкаваных СМІ;

II — лепшы рэпартаж у электронных СМІ;

III — лепшы блогер.

У кожнай з трох груп прысуджаецца 1-е, 2-е і 3-е месца. За першае месца у кожнай намінацыі пераможцам уручаецца дыплом і грашовая прэмія ў памеры 5 базавых велічынь, за другое і трэцяе – дыплом і спецыяльны падарунак.

Конкурсныя матэрыялы, размешчаныя ў сацыяльных сетках павінны абавязкова быць адзначаны з дапамогай хэштэга «#Дзень_беларускага_пісьменства2020».

Заяўку на ўдзел у конкурсе і конкурсныя матэрыялы неабходна накіроўваць на электронны адрас otd.smi@yandex.ru з абавязковай пазнакай “На конкурс”. Прымаюцца iнфармацыйныя матэрыялы, публiкацыi, радыё- тэлерэпартажы 2019-2020 гадоў, прысвечаныя падрыхтоўцы i правядзенню Дня беларускага пiсьменства ў г.Бялынiчы, папулярызацыi беларускай пiсьменнасцi i лiтаратуры.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца ў г. Бялынічы на мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства.

ЧАКАЕМ ВАС!