logo
vk odnoklassniki youtube instagram twitter facebook
booked.net
+18
°
C
+20°
+14°
Мстиславль
Пятница, 30
Прогноз на неделю
Обратиться в редакцию

З добрым настроем. Рэцэпт поспеху аператара па атрыманні парасят Святланы Арцем’евай

Уменне даглядаць жывёлу, добрасумленнае стаўленне да працы, добры настрой і падтрымка кіраўніцтва — рэцэпт поспеху аператара па атрыманні парасят свінатаварнай фермы адкрытага акцыянернага таварыства «Сож-Агра» Святланы Арцем’евай.

Святлана Мікалаеўна ў жывёлагадоўчай галіне не навічок. Больш за дваццаць гадоў працавала ў гэтай гаспадарцы аператарам машыннага даення. Трэці год яна старанна спраўляецца з заданнямі па атрыманні парасят. Гэта работа патрабуе асаблівай пільнасці і ўвагі, таму што трэба несці адказнасць і за свінаматку, і за парасятак.

Кармленне на ферме механізаванае. У абавязкі Свят ланы Арцем’евай уваходзіць прыбіранне памяшкання, кармленне маладняку, нагляд за станам жывёлы. У групе Святланы Мікалаеўны каля 70-80 свінаматак і каля 600 парасят, якіх аператар даглядае 45 дзён. Пры нязначным падазрэнні на захворванне жанчына адразу звяртаецца да ветурача Валерыя Шмеерава. Заўсёды ўважліва ставіцца да праблем, якія ўзнікаюць на вытворчасці ў падначаленых, загадчыца фермы Свят лана Нушчык.

— Калектыў у нас добры, ніхто не адмовіць у парадзе і дапамозе, — распавядае Святлана Мікалаеўна. — З часам набіраюся вопыту, чытаю спецыяльную літаратуру. Добрыя ўмовы працы, цёплае бытавое памяшканне, абсталяванае згодна з патрабаваннямі санітарна-эпідэмічнага рэжыму.

С. Арцем’ева з’яўляецца на ферме яшчэ асеменатарам. І да выканання гэтых абавязкаў на яе няма нараканняў з боку кіраўніцтва.

alt alt alt

Фотогалерея