logo
vk odnoklassniki youtube instagram
booked.net
Обратиться в редакцию

Юбілей маладосці. Як у Мсціславе адсвяткавалі 100-годдзе камсамола


Ветэраны камсамольскай арганізацыі і члены БРСМ нашага раёна адсвяткавалі 100-годдзе УЛКСМ.

30 кастрычніка адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае стагоддзю камсамольскай арганізацыі. На яго былі запрошаны ветэраны маладзёжнага руху Мсціслаўшчыны, а таксама лепшыя актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Сярод выступоўцаў былі Аляксандр Пятроўскі, Ігар Мельнікаў, Уладзімір Змушко і Наталля Біскуп, якія расказалі пра тое, што прывяло іх у райкам камсамола, і павіншавалі прысутных са святам.

Пасля выступіла першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Кацярына Новікава. Яна расказала прысутным пра тое, чым зараз займаецца моладзь раёна і над якімі праектамі працуе.

Таксама ў межах свята былі ўзнагароджаны лепшыя пярвічныя арганізацыі раёна: ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Мсціслава», ДУА «Разанцаўскі ВПК ДС-СШ» і пярвічка раённага спажывецкага таварыства, а таксама пераможцы раённых конкурсаў, якія былі прысвечаны юбілею маладзёжнага руху.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Вам может быть интересно
alt alt alt
Фотогалерея

 

 

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: