logo
vk odnoklassniki youtube instagram
booked.net
Обратиться в редакцию

Як ва ўласным доме. У Мсціслаўскім раёне працягваецца праца па добраўпарадкаванні


Кастрычнік прыняў эстафету ў верасня па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў. І гэта нездарма.

Мсціслаўшчына з’яўляецца візітнай карткай Беларусі для тых, хто прыязджае ў нашу краіну з тэрыторыі Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Таму адна з задач — зрабіць Мсціслаўскі раён адным з дагледжаных у Прыдняпроўскім краі. З гэтай мэтай і ладзяцца суботнікі.

У мінулую суботу ён прайшоў на тэрыторыі Краснагорскага сельсавета. Шчыравалі па навядзенні чысціні і парадку гарадскія прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы. Удзельнічалі ў ім і суб’екты гаспадарання, якія размешчаны на тэрыторыі сельсавета.

Работы выконваліся розныя: навядзенне парадку на брацкіх могілках, каля помнікаў, скашванне пустазелля, высечка хмызняку. Пад увагай былі не толькі аграгарадкі Падлужжа і Сялец, але і іншыя населеныя пункты. Напрыклад, у вёсцы Шумянічы прыводзілася ў належны стан тэрыторыя вакол нежылога дома.

Удзельнікі суботніка імкнуліся зрабіць свой унёсак у карысную справу, каб было прыгожа, як вакол уласнага дома.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Вам может быть интересно
alt alt alt
Фотогалерея

 

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: