Адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з жыхарамі Мазалаўскага і Краснагорскага сельсаветаў

10
Поделиться:

Адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з жыхарамі Мазалаўскага і Краснагорскага сельсаветаў

На гэтым тыдні адбыліся дзве сустрэчы кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Аляксандрам Пракопавым, старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аленай Клеянковай, кіруючых работнікаў аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў раёна з жыхарамі Мазалаўскага і Краснагорскага сельсаветаў. Як паказвае практыка, падобны фармат сустрэч адыгрывае вялікую ролю як для жыхароў сельсаветаў, так і для кіраўніцтва раёна. Першыя атрымліваюць кампетэнтныя адказы на тыя ці іншыя пытанні, вырашэнне жыццёвых праблем, другія — магчымасць у далейшым прымаць правільныя рашэнні для папярэджвання агучаных праблем у далейшым, для паляпшэння якасці жыцця насельніцтва.

Адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з жыхарамі Мазалаўскага і Краснагорскага сельсаветаў

У жыхароў сельскіх населеных пунктаў былі свае просьбы і звароты рознага кшталту. Але ў большасці выпадкаў жыхароў цікавілі пытанні па аказанні медыцынскага абслугоўвання, запланаваных работ па добраўпарадкаванні тэрыторый, рамонту дарог. Сярод актуальных тэм, якія востра хвалююць насельніцтва, гэта водазабеспячэнне, камунальныя пытанні па шматкватэрных дамах.

Па тых зваротах, якія можна было вырашыць на месцы, жыхары атрымалі адказы і падрабязныя кансультацыі ад спецыялістаў. Астатнія, што патрабуюць дадатковага часу і сродкаў, узятыя на кантроль і па магчымасці будуць вырашацца.

Адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з жыхарамі Мазалаўскага і Краснагорскага сельсаветаў

Пасля таго як былі дадзены адказы на ўсе пытанні жыхароў сельсаветаў, кіраўнікі ўстаноў, арганізацый, прадпрыемстваў інфармавалі прысутных па сваіх сферах дзейнасці. Асаблівую ўвагу выклікалі выступленні па правапарадку пракурора раёна Уладзіміра Трывайлы, начальніка РАУС Леаніда Драздова. Таксама актуальным было выступленне начальніка РАНС Сяргея Уласенкава.