logo
vk odnoklassniki youtube instagram twitter facebook
booked.net
Обратиться в редакцию

«СК» у 1998-2001 гадах: Дзень пісьменства і «Міс Мсціслаў»


І зноў мы вяртаемся да падарожжа ў мінулае са старымі нумарамі газеты «Святло Кастрычніка». Сёння мы прыбываем у 1998-2001 гады. Увесь свет сустракае новае тысячагоддзе. Набірае абароты камп’ютарызацыя і распаўсюджанне інтэрнэту. У той час заснавана кампанія «Google» і «Вікіпедыя», выйшла аперацыйная сістэма «Windows XP», а на экранах кінатэатраў паявіліся культавыя фільмы «Тытанік» і «Матрыца».

Мсціслаўскі раён урачыста святкуе 75-гадовы юбілей з дня свайго ўтварэння.

Сярод мерапрыемстваў праводзіўся творчы конкурс на лепшы мастацкі твор, прысвечаны гэтай даце. На ім перамаглі Леанід Леановіч і Аляксандр Сапёраў, якія напісалі песню «Мсціслаўскі базар».
У Капачах быў арганізаваны першы ў краіне дзіцячы садок-сярэдняя школа. За ім пачалі стварацца і іншыя ўстановы адукацыі такога тыпу ў Разанцах, Сапрынавічах, Шамаве і Несцераве.

У Андранах адкрылася бальніца, у Каробчыне з’явілася новая вуліца, а ў Ходасах — Дом культуры і аўтазаправачная станцыя. Таксама расчынілі свае дзверы для наведвальнікаў і пакупнікоў кафэ «Дубрава» і магазін «Ветразь», які ў народзе тут жа назвалі «на сямі вятрах».

У 1998 годзе ўпершыню адбыўся конкурс прыгажосці і таленту «Міс Мсціслаў». Ён прыцягнуў увагу ўсіх гараджан незалежна ад узросту, таму у гарадскім Доме культуры не было дзе яблыку ўпасці. Першай красуняй раёна была выбрана вучаніца 10 класа СШ №3 Марына Клімасёва. А ў 1999 годзе ў Мсціславе адбыўся абласны чэмпіянат па культурызму, які сабраў амаль такі ж натоўп, як і конкурс прыгажосці.

Багатым гэты перыяд быў на спартыўныя дасягненні. Мсціслаўскія спартсмены ў складзе зборнай краіны занялі трэцяе месца на міжнародных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы сярод глухіх дзяцей, якія праходзілі ў Грэцыі. Наша зямлячка Алена Талстыгіна стала чэмпіёнкай рэспублікі па лёгкай атлетыцы на дыстанцыі 5000 метраў.

Гэтыя гады былі насычаныя на культурныя падзеі. У 1998 годзе ў Мсціславе адбыўся міжнародны фестываль фальклорных калектываў «Вянок дружбы», які сабраў выканаўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і іншых краін. Таксама ў гэты час у Мсціслаўскі гісторыка-археалагічны музей былі дастаўлены артэфакты, якія былі знойдзены на нашай зямлі, але захоўваліся ў інстытуце археалогіі Расійскай акадэміі навук. А яшчэ свет урэшце ўбачыла кніга «Памяць. Мсціслаўскі раён». Урыўкі з яе друкаваліся ў нашай газеце.

Самай галоўнай падзеяй стала рэспубліканскае свята Дзень беларускага пісьменства, якое прайшло ў Мсціславе ў 2001 годзе.

Менавіта ў гэты дзень на цэнтральнай плошчы з’явіўся прыгожы помнік Пятру Мсціслаўцу. Цікава, што дагэтуль наша свята застаецца адзіным, на якім прысутнічаў Прэзідэнт. Сярод урачыстацей было і адкрыццё дзяржаўным лідарам будынка школы №2 у Мсціславе. Дарэчы, школа была пабудавана пры падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі.

Помнік першадрукару не адзіны, што з’явіўся ў той год. Таксама ў горадзе з’явіўся памятны знак у гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў і помнік Аляксандру Юрчанку, першаму камісару Мсціслаўскага павета.

У 2001 годзе чытачы ўпершыню атрымліваюць каляровы нумар газеты, які прысвечаны святу пісьменства. А яшчэ ў «СК» з’явілася традыцыя публікаваць календары памятных дат на пачатку кожнага года.

У 2000 годзе крыху змяніўся лагатып газеты: цяпер яго часткай з’яўляецца герб Мсціслава. Акрамя гэтага, суботні нумар «СК» цяпер стаў выходзіць на 8 старонках. Дагэтуль усе нумары газеты складаліся з чатырох.


Вам может быть интересно
alt alt alt
Фотогалерея

 



Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: