logo
vk odnoklassniki youtube instagram twitter facebook
booked.net
Обратиться в редакцию

«СК» у 1990-1993 гадах: незалежнасць, Чарнобыль і каратэ


Падарожжа па старонках старых нумароў «Святла Кастрычніка» працягваецца. Сёння мы прыбываем на новы прыпынак — 1990-1993 гады. Гэты час быў вельмі выпрабавальным, напоўненым значнымі для гісторыі краіны падзеямі і вялікімі зменамі ў жыцці людзей на ўсіх узроўнях. СССР распаўся, Беларусь стала незалежнай краінай. У Маскве адкрыўся першы «Макдональдс», у Мінску паехалі першыя цягнікі метрапалітэна, пачала трансліравацца праграма «Поле чудес», а таксама па тэлебачанні сталі паказваць тую самую «Санту Барбару».

Для нашага раёна гэта быў таксама вельмі няпросты час. Эканамічны крызіс закрануў кожнага мсціслаўца. Назаўсёды адбіліся ў памяці такія паняцці як купоны, талоны, вялізныя чэргі і пастаянны дэфіцыт.

У гэты час у Мсціслаўскі раён прыязджаюць дзясяткі сямей з Чэрыкаўшчыны — далей ад небяспечнай зоны, забруджанай радыяцыяй.

У раёнцы пастаянна друкуюцца матэрыялы, прысвечаныя радыяцыйнай бяспецы пад рубрыкай «Рэха Чарнобыля», кожны месяц паведамляецца пра тое, які ў горадзе зараз гама-фон. Малако, гародніна, грыбы і ягады пастаянна правяралі на радыёнукліды.

У межах прафілактычных мерапрыемстваў Мсціслаў нават наведала група вучоных-медыкаў МАГАТЭ для абследавання жыхароў і хатняй гаспадаркі на радыяцыю. Кіраўніком групы быў доктар з ЗША.

Падчас кампаніі па перасяленні жыхароў Магілёўшчыны Разанцы перажываюць «другое нараджэнне» — будуецца пасёлак, Дом культуры, лазня, адміністрацыйны будынак, школа, вытворчыя памяшканні і механічная майстэрня калгаса. Каб хутчэй пабудаваць новы пасёлак, на дапамогу мсціслаўскім будаўнікам прыехалі калегі са Слуцка, Нясвіжа і Бабруйска. Акрамя Разанцаў у раёне будаваліся яшчэ два пасёлкі для перасяленцаў — Андраны і Мішні.

У 1990 годзе 30 навучэнцаў школы-інтэрната вылецелі на адпачынак у Швейцарыю па праграме міжнароднай акцыі міласэрнасці «Салідарнасць з дзецьмі Чарнобыля». Гэта была першая падобная паездка. Потым дзеці раёна пачалі наведваць і іншыя краіны Еўропы і нават Зімбабве.

Таксама ў гэты часавы адрэзак была завершана масавая ўстаноўка тэлефонаў у раёне і выйшаў першы даведнік нумароў. Разам з гэтым Мсціслаўскі раён стаў адным з першых на Магілёўшчыне, дзе пачалася трансляцыя спадарожнікавага тэлебачання.

На базе МПМК-271 адкрыўся футравы цэх. Там сталі вырабляць уборы і футра з пясца і норкі. Пачалі дзейнічаць новыя грошы, якія ў народзе адразу назвалі «зайчыкамі». Разам з новымі парадкамі на Мціслаўшчыне пачынаецца бум прадпрымальніцкай дзейнасці.
У Капачах былі пабудаваны новыя шматкватэрныя дамы, шмат двухкватэрных і дзіцячы сад, завяршаецца ўзвядзенне Дома культуры ў Басценавічах, у Мушыне адкрыўся гандлёвы цэнтр. Таксама вядзецца праца над будынкамі банкаў непадалёку ад цэнтра горада. А падчас узвядзення новага цэха масласырзавода рабочыя наткнуліся на падмурак і скляпенні Тупічэўскага манастыра.

Газета стала выходзіць два разы на тыдзень, як гэта адбываецца і зараз — у сераду і суботу.

А яшчэ ў гэты час у Мсціславе вялікую папулярнасць набыло каратэ. Ды такую, што ў 1993 годзе каманда спартсменаў з горада заняла 6 месца на чэмпіянаце свету ў Венгрыі.


Вам может быть интересно
alt alt alt
Фотогалерея

 



Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: