logo
vk odnoklassniki youtube instagram twitter facebook
booked.net
Обратиться в редакцию

«СК» у 1982-1985 гадах: гісторыя і «Дыяментавы горад»


Сёння мы адправімся ў 1982-1985 гады. У гэты перыяд вельмі актыўна пачала развівацца камп’ютарная тэхніка і інфармацыйныя тэхналогіі, а таксама выйшла першая версія аперацыйнай сістэмы Windows. У СССР некалькі разоў мяняецца генеральны сакратар, пакуль на гэтую пасаду не прыйшоў Міхаіл Гарбачоў, рок-музыка набірае вялікую папулярнасць сярод моладзі, а ў Мінску ва ўсю будуецца першая лінія метро.

На Мсціслаўшчыне гэты час стаў перыядам культурнага адраджэння. Гэта было звязана з 850-годдзем з дня заснавання горада. Праводзіліся тэматычныя мерапрыемствы, на поўную сілу разгарнулася добраўпарадкаванне і развіццё інфраструктуры раёна.
У гэты перыяд расчыніў свае дзверы для жыхароў раёна новы будынак бальніцы. У Мсціславе ўзніклі новыя вуліцы: Заходняя, Маладзёжная, Янкі Купалы. У Ходасах адкрылася музыкальная школа і дзіцячы яслі-сад. Дарэчы, ва ўсіх буйных населеных пунктах раёна пачынаюць будаваць садкі.

Узбоч дарогі Мсціслаў-Горкі за год была пабудавана новая вёска Слабодка.

Там было ўсяго 15 дамоў і магазін. Будуюцца магазіны ў в. Лар’янава і пасёлку Кірава, гандлёвыя цэнтры ў Курманаве, Капачах.
Таксама ў гэты перыяд да нас зноў завітала дэлегацыя з Балгарыі. Яна наведала Мазалава і Мсціслаў. Візіт закончыўся вялікім святам у раённым Доме культуры.

Багатым гэты час быў і на цікавыя гісторыі. Самая цікавая з іх — пра мсціслаўскіх умельцаў. Пачалася яна так: ватовыя коўдры мсціслаўскай швейнай фабрыкі карысталіся вялікім попытам. Здавалася, што гэта добра, але такі попыт ствараў пэўную праблему — прамысловыя магутнасці не маглі забяспечыць такі вялікі попыт, які рос кожны год. На фабрыцы была толькі адна сшывальная машына з Англіі, але яе ўжо не хапала. Тады працаўнікі завода вырашылі сабраць самі яшчэ адну падобную машыну. Новае абсталяванне насуперак сумненням працавала добра, а навіна пра мсціслаўскіх умельцаў даляцела да Мінска.

На старонках «СК» пастаянна друкаваліся матэрыялы, прысвечаныя юбілейнай даце, пад рубрыкай «Мсціслаў-850».

З іх дазнаёмся, што каля кармеліцкага касцёла і на Замкавай гары праводзіліся археалагічныя экспедыцыі. Падчас раскопак былі знойдзены фрагменты будынка XVII стагоддзя, а там — шмат цікавых артэфактаў: металічныя вырабы, шкляны і гліняны посуд, зялёную і тэракотавую кафлю. Таксама ў ніжніх слаях былі знойдзены рэшткі жылых збудаванняў з цаглянымі печамі і рэчы XI-XIII стагоддзяў. Многія з гэтых каштоўных знаходак цяпер захоўваюцца ў гісторыка-краязнаўчым музеі. Дарэчы, музей планавалася перанесці ў будынак царквы Аляксандра Неўскага.

Таксама ў гэтай рубрыцы можна знайсці серыю матэрыялаў «Першапраходзец», прысвечаную выдатнаму мовазнаўцу Івану Насовічу, гістарычны нарыс «Над Віхрой і Сожам узгадаваны» Генадзя Юрчанкі. Але найбольш палюбіўся чытачам твор Уладзіміра Караткевіча, які друкаваўся на старонках «СК», «Дыяментавы горад: эсэ пра гісторыю людзей адной зямлі». Для самой газеты гэта быў час пераўтварэнняў. Галоўным рэдактарам «Святло Кастрычніка» стаў Аляксандр Сапёраў, цалкам змянілася кампазіцыйна-графічная мадэль выдання.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Вам может быть интересно
alt alt alt
Фотогалерея

 



Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: