logo
vk odnoklassniki youtube instagram twitter facebook
booked.net
Обратиться в редакцию

«СК» у 1978-1981 гадах: кіно і госці з Балгарыі


Мы працягваем падарожжа па старонках старых нумароў «СК», і сёння мы адпраўляемся ў 1978-1981 гады. Маргарэт Тэтчэр стала прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі, а СССР увёў войскі ў Афганістан. У гэты час прайшлі XXII летнія Алімпійскія гульні ў Маскве, пачала трансліравацца серыя тэлефільмаў паводле твораў Артура Конан Дойля, а таксама быў створаны рок-гурт «Кино», які стаў неўзабаве вельмі папулярным сярод моладзі. Акрамя гэтага, у краіне ўпершыню быў здзейснены пераход на летні час.

Новы мікрараён на заходняй ускраіне Мсціслава

Шмат збудаванняў дабавілася да пейзажу горада і раёна ў гэты перыяд.

На ўсходзе Мсціслава пачынае з’яўляцца новы мікрараён з пяціпавярховымі дамамі.

З’явілася аптэка на вуліцы Леніна, пачалося будаўніцтва раённай бальніцы, закончылася газіфікацыя кватэр.
Прыемным падарункам для выхаванцаў гарадскога прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча стаў новы бытавы корпус каля пяціпавярховага інтэрната. У вялікім памяшканні размясціліся сталовая, актавая, спартыўная і танцавальная залы. Але не толькі навучэнцы вучылішча святкавалі наваселле. Усе дробныя магазінчыкі Мсціслава перасяліліся ў вялікі гандлёвы комплекс на базарнай плошчы горада.

Таксама ў гэты час з’явіўся новы магазін у Сяльцы, у Мазалаве пачаў узводзіцца пасёлак для спецыялістаў новага свінагадоўчага комплексу, а ў Ходасах будуецца яслі-сад.

Летні лагер у сялецкай школе

Гэты час стаў па-сапраўднаму знакавым для горада ў культурным плане.

Мсціслаў быў уключаны ў рэспубліканскі турыстычны маршрут Міністэрства культуры БССР, што прывабіла больш даследчыкаў і аматараў гісторыі ў «беларускі Суздаль».

Дарэчы, у 1980 годзе падчас экспедыцыі ў Гродна пад кіраўніцтвам ураджэнца Мсціслава кандыдата гістарычных навук Міхаіла Ткачова было знойдзена шмат каштоўных археалагічных артэфактаў.

Летам 1978 года на Мсціслаўшчыне здымалі тэлефільм пад назвай «Цынічны профіль» (паводле апавядання А. Дударава). Яго прэм’еру абяцалі правесці ў Мсціслаўскім кінатэатры «Мір». У далейшым фільму далі назву «Дэбют».

На здымках караткаметражкі

Стужка атрымала ўзнагароду за лепшую рэжысуру на Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе фільмаў (1978) і ўзнагароду за лепшы кароткаметражны фільм на Рэспубліканскім аглядзе ТВ-фільмаў (1979). А ў 1979 годзе наш раён наведаў творчы калектыў кінастудыі «Беларусьфільм». Госці прадэманстравалі свой фільм «Чорная бяроза», які вельмі спадабаўся мсціслаўцам.


 

У 1979 годзе ў Мсціславе адбыўся візіт дэлегацыі піянераў з Габраўскай акругі Народнай рэспублікі Балгарыя. Нашы і габраўскія школьнікі разам наведалі Курган Славы, а пасля юныя мсціслаўцы пазнаёмілі гасцей з горадам. Але найбольш запомніўся людзям сумесны канцэрт беларускіх і балгарскіх піянераў. Свята сабрала ў раённым Доме культуры рэкордную аўдыторыю — амаль што тысячу гледачоў.

У Мсціслаўскім сярэднім сельскім прафтэхвучылішчы ўпершыню пачаліся заняткі ў групе сакратароў-машыністак. Спецыяльнасць стала вельмі папулярнай, і на першы курс паступілі 25 дзяўчат з нашага і суседніх раёнаў.

Цікавыя пераўтварэнні можна было заўважыць у напаўненні нашай газеты. Стала друкавацца яшчэ больш інфармацыі пра розныя раёны і краіны СССР, каб не адставаць ад папулярнасці тэлебачання. Таксама ў раёнцы ўпершыню з’явіліся рэкламныя матэрыялы.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Вам может быть интересно
alt alt alt

 

 

 


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: