logo
vk odnoklassniki youtube instagram twitter facebook
booked.net
Обратиться в редакцию

«СК» у 1972-1973 гадах: «Лакомка» і Дом культуры


Падарожжа ў часе разам са старымі нумарамі юбіляркі «СК» працягваецца, і сёння мы прыбываем на прыпынак «1972-1973». У гэты час кампанія Atari выпусціла першую паспяховую відэаігру, а ў Сіднеі адкрыўся яго знакаміты оперны тэатр. У СССР выходзіць на экраны фільм «Иван Васильевич меняет профессию», а таксама з’яўляецца аповесць «Дядя Фёдор, пёс и кот», якая пазнаёміла свет з Прастаквашына.

У 1972 годзе Мсціслаў прымаў дэлегацыю з Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці. Сярод гасцей былі медработнікі, настаўнікі, работнікі культуры, хлебаробы. Пасля гэтага нашы спецыялісты наведаліся на Манастыршчыну. Суседзі змаглі пазнаёміцца і падзяліцца каштоўным вопытам, а сама сустрэча запомнілася надоўга і стала пачаткам цеснага супрацоўніцтва.

Вялікая работа ў газеце вядзецца на глебе «ўкаранення новых грамадзянскіх абрадаў», робіцца акцэнт на ажыццяўленне афіцыйных і ўрачыстых рэгістрацый шлюбаў і нованароджаных без рэлігійнага падтэксту. Часта на газетных старонках новыя цырымоніі вельмі падрабязна апісваліся, рабіліся нават рэпартажы са шлюбаў.

У п. Кірава адкрыў свае дзверы дзіцячы садок для рабочых будаўніча-мантажнага ўпраўлення меліярацыі

Пачалося будаўніцтва вучэбнага гарадка сельскага прафтэхвучылішча №22: інтэрната, вучэбнага, бытавога карпусоў, будынка для практычных заняткаў. Дарэчы, у сценах ПТВ адбыўся канцэрт «Песні над Сожам», дзе выступалі артысты Гомельскай дзяржаўнай філармоніі. Сярод іх на сцэне быў і толькі што ўтвораны вакальна-інструментальны ансамбль «Сябры». Канцэрт у Мсціславе стаў адным з першых іх выступленняў. Асабліва слухачы адзначылі выкананне спевакоў Анатоля Ярмоленкі і Мікалая Целяпнёва.

Жыхары горада і раёна вельмі любілі газіраваную ваду, якую выраблялі ў цэху безалкагольных напояў хлебазавода.

Найбольшай папулярнасцю карысталіся «яблычны», «грушавы», «саяны», «мандарынавы», «апельсінавы» і «лімонны» з-за свайго выразнага смаку. А ўлюбёным магазінам гарадскіх школьнікаў у тыя гады была «Лакомка». На кожным перапынку і пасля заняткаў там заўсёды было шмат дзяцей, якія прыходзілі паласавацца цукеркамі, пірожнымі і пернікамі.

Магазін «Лакомка»

Першая сярэдняя школа ўрачыста адзначыла 100-гадовы юбілей як адна са старэйшых беларускіх агульна-адукацыйных школ. У газеце нават згадваецца дакумент з Вільнюскага архіва, у якім пазначана дата заснавання школы — кастрычнік 1872 года.

У СШ №3 быў створаны першы ў раёне метадычны кабінет.

Вопыт настаўнікаў школы стаў перадавым і яго распаўсюдзілі па ўсёй краіне. Цікава, што арганізатарам кабінета стаў Яфім Ясэпкін — былы рэдактар раённай газеты.

«Намеснік дырэктара СШ №3 Я.С. Ясэпкін у метадычным кабінеце знаёміць маладых настаўнікаў з праблемай, над якой працуе педагагічны калектыў.»

Завершана будаўніцтва раённага Дома культуры.

На месцы плошчы перад ім раней былі будынкі мэблевага, салявога і гаспадарчага магазінаў, але іх знеслі для ўтварэння адзінага архітэктурнага ансамбля. А 23 лютага 1973 года побач з сённяшнім РЦКіНТ адкрыўся ўнівермаг «Мстиславль». Універмаг стаў карыстацца вялікай папулярнасцю сярод гараджан і вяскоўцаў.

У в. Пячкоўка пабудавалі 13 дамоў, а ў в. Старыя Віхраны з’явілася некалькі калодзежаў, у в. Сапрынавічы 9 сямей адзначылі наваселле.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Вам может быть интересно
alt alt alt
Фотогалерея

 











Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: