logo
vk odnoklassniki youtube instagram twitter facebook
booked.net
Обратиться в редакцию

«СК» у 1968-1969 гадах: «Вецярок» і мсціслаўскія «Бітлз»


Падарожжа ў часе разам з нумарамі раённай газеты «Святло Кастрычніка» працягваецца. Нашы пункты назначэння на сёння — 1968 і 1969 гады. На гэты час выпала «пражская вясна» і парыжскія студэнцкія забастоўкі. У СССР зацверджана палажэнне аб уручэнні залатых медалёў выпускнікам-выдатнікам і адбылася прэм’ера шматсерыйнага мультфільма «Ну, погоди!». Пік касмічнай гонкі: упершыню ў космасе састыкаваліся два касмічныя караблі, а таксама здзейснілася першая высадка чалавека на паверхню Луны.

Вучні СШ №1 нясуць вянкі на Курган Вечнай Славы. 9 мая 1968 года

У Мсціслаўскім раёне таксама адбываліся цікавыя падзеі. Тэма бытавога абслугоўвання на старонках газеты спаборнічала з папулярызацыяй механізацыі вытворчасці.

Раён урачыста святкуе 25-годдзе з дня вызвалення Мсціслава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Завершана суцэльная электрыфікацыя раёна, ва ўсё большай колькасці дамоў з’яўляюцца тэлевізары. Гарадская радыёмайстэрня стала займацца рамонтам новай тэхнікі. Вялікім попытам карыстаюцца кнігі ў гарадскім кніжным магазіне. Там прадалі тэхнічнай, мастацкай,
сельскагаспадарчай і дзіцячай літаратуры на сотні рублёў звыш плана.

Актывізуецца супрацоўніцтва рэдакцый Мсціслаўскай і Хіславіцкай раённых газет. У выніку гэтага з’явілася літаратурная старонка «Галасы над Сожам», дзе раз у год сталі друкавацца літаратары.

Фота, якое суправаджала рэкламу падпіскі на газету

Выйшла ў свет кніга Георгія Юрчанкі «Народная сінаніміка», напісаная на матэрыяле мсціслаўскіх гаворак, якая выклікала вялікую цікавасць у навуковым асяроддзі. Таксама было і значнае спартыўнае дасягненне — чэмпіёнам рэспублікі па цяжкай атлетыцы ў лёгкай вазе сярод юнакоў стаў вучань 10 класа Хадасоўскай СШ Аляксандр Вашчылін.

У «СК» была створана «Эстэтычная старонка», якую ўзначаліў дырэктар музычнай школы-сямігодкі імя М.М. Чуркіна Мікалай Сабалеўскі, з мэтай прапаганды ведаў пра музычнае мастацтва сярод насельніцтва раёна. На старонцы сталі друкавацца ноты і звесткі пра творчасць кампазітараў.

Калі верыць пазаштатным карэспандэнтам старонкі, то самая папулярная песня ў тыя часы — «Мсціслаўская лірычная».

Л. Фрэнкель і Я. Казлоўская выконваюць «Мсціслаўскую лірычную» . Акампаніруе на баяне М. Каспяровіч

Надоўга запомніўся мсціслаўцам вялікі канцэрт, прысвечаны стагоддзю з дня нараджэння М.М. Чуркіна, на якім прысутнічаў сын кампазітара. А ў СШ №1 створаны музычны квартэт «Рытм», дзе ігралі Вячаслаў Гурэвіч, Аляксандр Ляднёў, Валерый Пратасевіч і Генадзь Нікалаеў. Бас-гітару для хлопцаў набыла школа, а сола-гітару сабралі гарадскія радыёаматары. Школьнікі выконвалі песні савецкіх і замежных кампазітараў, а таксама спрабавалі пісаць уласныя.

У 1968 годзе раённая газета адзначыла 50 гадоў — палову ад сённяшняга юбілею.

«СК» павіншавалі з юбілеем калектыў «СБ» і «Звязды», народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў, калектыў Быхаўскай раённай газеты, дэкан факультэта журналістыкі БДУ Р. Булацкі і А. Іцхоткін, адзін з першых рэдактараў газеты.

Каля кінатэатра «Мір» быў узведзены павільён «Вецярок». Там прадавалася марожанае, фруктовыя сокі, газіраваная вада і кандытарскія вырабы. Таксама ў горадзе адкрыўся новы магазін «Каласок».

Магазін «Каласок»

Павільён «Вецярок»

 

 

 

 

 

 

 

 

Узведзена памяшканне сельскага Савета ў Ходасах. З’явілася новая вуліца ў в. Мілейкава, адкрыў свае дзверы для хлебаробаў клуб і сельмаг. Распачата будаўніцтва двухпавярховага магазіна-кафэ ў Ходасах.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Вам может быть интересно
alt alt alt

 

 

 


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: