logo
vk odnoklassniki youtube instagram twitter facebook
booked.net
Обратиться в редакцию

«СК» у 1965 годзе: новыя беларусы, вальс і духавы аркестр


1965 год увайшоў у гісторыю як год, калі адбыўся першы ў гісторыі выхад чалавека ў адкрыты космас, які ажыццявіў савецкі касманаўт Аляксей Лявонаў. «Венера-3» стаў першым касмічным апаратам, які дасягнуў паверхні іншай планеты. «Касмічная гонка» працягвалася, і да яе далучылася новая краіна — Францыя. Таксама год адзначыўся пачаткам рэгулярных бамбардзіровак Паўночнага В’етнама ваеннымі ЗША. Беларусь разам з іншымі краінамі СССР святкавала 20-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Менавіта ў гэты год 9 мая
ўпершыню стаў непрацоўным днём. У Мінску адкрыты першы ў краіне Палац Шлюбаў.

«Святло Кастрычніка» за 1 студзеня не толькі віншуе з 1965 годам, але і вітае новых жыхароў Беларусі. У склад Пячкоўскага сельсавета Мсціслаўскага раёна перайшоў калгас «Шлях да камунізма», які раней належаў да Мазыкінскага сельсавета Смаленскай вобласці РСФСР.

«Закон проста замацаваў тое, што настойліва дыктавала само жыццё», — расказвае нам газета.

Жыхарам сельсавета было вельмі цяжка дабірацца да бальніц і іншых важных аб’ектаў, а калгас штогод страчваў вялікія грошы на транспарт да райцэнтра. А вось Мсціслаў быў блізка. Таму вёскі Аслянка, Брагі, Шматаўка, Паўночнае Бялішчына і Каськова «перасялілася» з адной краіны ў другую. Жыхары гэтых вёсак сумняваліся, што ім дазволяць. Аднак Вярхоўны Савет БССР вырашыў праблему спецыяльна прынятым законам.

З нумароў «СК» дазнаёмся, што з’яўляецца цвёрдае пакрыццё па вуліцах Карла Маркса, Шамаўскай і Рэспубліканскай. Больш шырокі размах набывае азеляненне вуліц, пракладка водаправода. У пачатку года каля школы-інтэрната з’явілася воданапорная вежа, калонкі ўсцяж вуліц Камунарная і Карла Маркса. Запланавана пасадзіць 1320 дрэў і 400 кустарнікаў.

Заканчваецца будаўніцтва Багацькаўскай, Булінскай, Быстранскай, Успольскай школ, пачалося будаўніцтва Касмыніцкай васьмігодкі і Чырванагорскай сярэдняй школы. У Мсціславе з’яўляецца пункт вадкага газу, дзіцячы сад і яслі. Здадзены ў эксплуатацыю Доўгавіцкая, Пабедзінская і Курманаўская бальніцы.

Запрацаваў клуб у вёсцы Курманава і адразу стаў улюбёным месцам моладзі. У вёсцы Бязводзічы пабудавалі магазін на месцы былой царквы. 

На Мсціслаўшчыне з’явілася 315 новых дамоў і 29 водаразборных калонак. Запланавана будаўніцтва школ у Мсціславе і Курманаве.

З дапамогай саўгаса «Перамога» ў вёсцы Мушына пабудавалі сельскую ўчастковую бальніцу.

У газеце з’явілася «Старонка для моладзі», дзе можна знайсці тэксты пра тэматычная вечары ў клубах, пра таленавітую і працалюбівую моладзь, з якой трэба браць прыклад. Лейтматывам года стала серыя тэкстаў «Ідзе эстафета жывёлаводаў» пра дасягненні гаспадарак у гэтай галіне, а таксама пра іх найлепшых працаўнікоў і рацыяналізатараў.

Камсамольскія сценгазеты былі вельмі папулярныя

Некалькі дзён у мсціслаўскіх піянераў гасціла Таццяна Марозава, маці піянера-героя Паўліка Марозава. Дружына першай сярэдняй школы г. Мсціслава ў той час насіла імя хлопчыка.

На літаратурнай старонцы «Гарызонт» упершыню апублікаваны «Мстиславский вальс» на словы Івана Іванцова і музыку Мікалая Сабалеўскага. У Ходасаўскай сэрэдняй школе аж 19 вучняў адразу пажадалі іграць на духавых інструментах. Так у школе з’явіўся свой духавы аркестр. Яны сталі іграць на вечарах працаўнікоў саўгаса і ў мясцовым клубе.

А 25 снежня рашэннем выканкама райсавета дэпутатаў працоўных створаны раённы тэатр народнай творчасці для падтрымкі народных талентаў.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Вам может быть интересно
alt alt alt

 

 

 


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: