Работам — комплексны падыход

Поделиться:

Работам — комплексны падыход

Немалы аб’ём работ запланаваны на восень у працаўнікоў адкрытага акцыянернага таварыства «Сож-Агра». У гэтыя вераснёўскія дні галоўны клопат — сяўба азімых. У гаспадарцы пасеяна ўжо 690 га рапсу, 60 га сурэпіцы і 100 га займаюць паласныя пасевы сурэпіцы і жыта. На чарзе — азімая збажына.

Хлебаробы таварыства наладзілі сяўбу ў дзве змены і вядуць яе дзвюма сеялкамі. На выкананні гэтай адказнай работы заняты вопытныя механізатары Анатоль Шабанскі, Сяргей Надтачэеў, Валянцін Батрачэнка і Аляксей Басцянкоў.

У ААТ«Сож-Агра» таксама ведаюць, што для атрымання належнага ўраджаю важнае значэнне мае падрыхтоўка глебы. Пагэтаму ворыва вядуць адказныя і кваліфікаваныя спецыялісты. Адзін з тых, хто закладвае падмурак будучага ўраджаю, — Мікалай Вараб’ёў .

Работам — комплексны падыход
Мікалай Вараб’ёў

На трактары МТЗ-1221 з плугамі Мікалай Уладзіміравіч з ранку да позняга вечара ў полі. Яго норма — восем-дзевяць гектараў якасна ўзаранага ржышча штодзень. Нараканняў на работу спрактыкаванага і ўмелага механізатара кіраўніцтва ніколі не мае.