logo
vk odnoklassniki youtube instagram twitter facebook
booked.net
Обратиться в редакцию

Першы нумар


19 сакавіка 1963 года ўбачыў свет першы нумар рэарганізаванай Мсціслаўскай раённай газеты. На самай першай старонцы «Святла Кастрычніка» змешчана прывітальнае слова, якое расказвае чытачам пра новую раёнку і заклікае жыхароў раёна да супрацоўніцтва.

«Дай руку на дружбу, чытач і селькор!

З сённяшняга дня пачынае выходзіць газета «Святло Кастрычніка» — орган партыйнага камітэта Мсціслаўскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Рэдакцыя ставіць сваёй мэтай шырока асвятляць барацьбу партыйных і камсамольскіх арганізацый, усіх працаўнікоў калгасаў і саўгасаў раёна за далейшы магутны ўздым усіх галін сельскагаспадарчай вытворчасці, ускрываць недахопы.

Будзе адлюстроўвацца і дзейнасць прадпрыемстваў, пераапрацоўваючых сельскагаспадарчую прадукцыю, школ, бальніц і іншых устаноў, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашага вытворчага ўпраўлення.

Цэнтральнае месца на старонках газеты зойме паказ чалавека працы. Але мы будзем расказваць не толькі пра тое, як працуюць людзі на розных участках вытворчасці, але і як яны жывуць, адпачываюць, як іх абслугоўваюць.

Мы звяртаемся да сваіх чытачоў і сельскіх карэспандэнтаў супрацоўнічаць у нашай газеце. Чым большы будзе актыў газеты, тым яна будзе больш цікавай і змястоўнай. Пішыце нам, як працуюць калектывы вашых калгасаў, саўгасаў, аддзяленняў, брыгад і ферм над выкананнем сацыялістычных абавязацельстваў, выяўляйце новыя рэзервы і магчымасці, ускрывайце недахопы, якія ёсць у гаспадарках. Будзьце непрымірымыя да лодыраў, хабарнікаў, бюракратаў.

Дарагія таварышчы!

Зробім газету «Святло Кастрычніка» баявым органам партыйнага камітэта вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення і раённага Савета дэпутатаў працоўных.

Чакаем вашых пісьмаў!

Рэдакцыя газеты «Святло Кастрычніка».

Газета складалася з 4 старонак, а яе тыраж — 4200 экзэмпляраў. Нумар можна было купіць за дзве капейкі. Галоўны рэдактар — Ісаак Цімафеевіч Шахновіч.

У першым нумары чытачы маглі прачытаць пра планы партыйных арганізацый калгасаў і паглядзець на карту раёна. Таксама можна даведацца пра выбітных працаўнікоў гаспадарак у калгасах «Праўда», «Ленінскі шлях», сельгасарцелях імя Чапаева і «Чырвоная зорка». Асобную старонку займалі «сацыялістычныя абавязацельствы працаўнікоў Мсціслаўскага вытворчага калгаснасаўгаснага ўпраўлення».

Нельга не адзначыць цікавы артыкул пра Юрыя Малахоўскага, маладога хлопца, якога прызначылі загадчыкам клуба ў вёсцы Пячкоўка. Дзякуючы прыроднаму таленту ён сабраў вакол сябе групу творчай моладзі, якая стала займацца самадзейнасцю.

«Ні нумара газеты без цвіка паласы — дэвіз кожнага супрацоўніка,» — будзе ўспамінаць пра гэты час Юрый Ліўшыц, былы загадчык аддзела пісьмаў і масавай работы рэдакцыі. І сапраўды, у першым нумары надрукаваны вынік рэйду, дзе выкрываецца недарэчнасць будаўніча-мантажнага ўпраўлення.

На апошняй старонцы надрукаваны першы артыкул з серыі расказаў пра мінулае Мсціслаўшчыны і слаўных людзях, якія нарадзіліся тут. Ён вельмі падобны да серыі тэкстаў, якія выпускаюцца ў сённяшняй газеце да Года навукі. Таксама можна прачытаць лісты чытачоў, цікавыя факты з усяго свету.

У наступны раз мы раскажам вам пра тое, што адбывалася ў Мсціславе ў 1963 годзе і якая з існуючых у нашай газеце рубрык самая старая.


Вам может быть интересно
alt alt alt
Фотогалерея

 



Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: