logo
vk odnoklassniki youtube instagram twitter facebook
booked.net
+18
°
C
+20°
+14°
Мстиславль
Пятница, 30
Прогноз на неделю
Обратиться в редакцию

На лясных перакрыжаваннях

Вядзенне лясной гаспадаркі немагчыма без прымянення тэхнікі. Карыстаюцца ёй і ў Мсціслаўскім лясніцтве. На службе лесаводаў знаходзяцца трактары, спецыяльныя аўтамабілі. На МТЗ-82 больш за дзесяць гадоў працуе ў лясніцтве Андрэй Грыбачоў (на здымку).

Добрасумленнаму працаўніку хапае спраў у любы час года. У пераднавагоднія дні ён быў заняты на дастаўцы зялёных прыгажунь у лясніцтва для рэалізацыіі іх насельніцтву. Усяго ім было перавезена пяцьсот елак. Разам з высечкай елак не спынялася праца па выкананні вытворчых заданняў па нарыхтоўцы драўніны. І ў гэтай дзейнасці А. Грыбачоў — першы памочнік леснікам. На трактары ён тралюе драўніну да месца яе пагрузкі на транспарт. За 2017 год на сваім рахунку ён мае 3600 кубічных метраў вытралеванай драўніны.

Праца трактарыста ў лесе адрозніваецца ад механізатарскай работы ў сельгаспрадпрыемствах. Тут патрэбна ўвесь час быць пільным, кіраваць трактарам так, каб не пашкодзіць маладыя дрэвы. Андрэй Іванавіч ніколі не дазволіць сабе, каб пад колы трактара трапілі ялінкі, хвоі, дубкі. Лес, як лічыць ён, — гэта жывая істота, і працаваць у ім на тэхніцы патрэбна вельмі акуратна. Не менш важная праца і па зберажэнні лесу ад пажараў.

Штогод у пачатку пажаранебяспечнага перыяду ён пракладае да 105 кіламетраў мінералізаваных палос, не даючы полымю перакінуцца з прылягаючай тэрыторыі на лясныя насаджэнні. А колькі патрабуецца ад трактарыста майстэрства, каб падрыхтаваць глебу пад пасадку лясных культур! Баразна мае вялікае значэнне ў пасадцы лесу. З яе пойдуць у рост пасаджаныя леснікамі бярозкі, дубкі, ялінкі, хвойкі.

За мінулы год А. Грыбачоў перавёз 70167 тыс. саджанцаў да месца іх пасадкі. Андрэй Іванавіч заўсёды сочыць за тэхнічным станам трактара. Калі здараюцца паломкі, хутка іх ліквідуе. Гэтаму дапамагаюць багаты вопыт, прафесійныя веды. Кіраўніцтва лясніцтва даражыць А. Грыбачовым. Ён умелы работнік, паважаны ў калектыве чалавек.

 

alt alt alt

Фотогалерея