logo
vk odnoklassniki youtube instagram twitter facebook
booked.net
+18
°
C
+20°
+14°
Мстиславль
Пятница, 30
Прогноз на неделю
Обратиться в редакцию

Міхаіл Махнаткін: «Працуючы ў сельскай гаспадарцы можна атрымаць нядрэнную зарплату»

Кожная пагодлівая гадзіна набліжае аграрыяў Мсціслаўшчыны да завяршэння веснавых пасяўных работ. У гэтыя дні яны актыўна вядуць сяўбу кукурузы. Праведзена падкормка азімых зерневых і зернебабовых культур, рапсу. Гаспадаркі раёна займаюцца хімпраполкай пасеваў, рыхтуюць корманарыхтоўчую тэхніку.

Стараюцца і працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства «Натапа-Агра». На іх рахунку амаль тры з паловай тысячы гектараў пасеяных зерневых і зернебабовых яравых культур, 355 гектараў адналетніх траў.

Ёсць у гэтай гаспадарцы свае перадавікі. На сёлетніх вясенніх пасяўных работах добрых паказчыкаў дабіўся Андрэй Каменшчыкаў, які быў заняты на ворыве. На рахунку Андрэя Міхайлавіча 560 гектараў. З пасяўным агрэгатам вызначыўся вопытны хлебароб Віктар Сіліванаў, які пасеяў 845 гектараў яравых культур.

Добра працаваў на падрыхтоўцы глебы Рыгор Ганчароў: на МТЗ-3522 з дыскатарамі Рыгор Раманавіч падрыхтаваў амаль 1100 гектараў.

Сярод тых, хто таксама добрасумленна і старанна працуе гэтымі веснавымі днямі на родных палетках, і Міхаіл Махнаткін. Міхаіл Сцяфанавіч на МТЗ-1221 быў заняты на ворыве, а калі настала пара сеяць кукурузу, змяніў плугі на сеялку. 700 гектараў адведзена ў «Натапе-Агра» пад царыцу палёў. Дзясяты год запар яе сее Міхаіл Махнаткін.

▪ Механізатарскі вопыт Міхаіла Махнаткіна дазваляе яму выконваць усе работы якасна і своечасова. Фота Валянціны Краўцовай.

— Працуючы ў сельскай гаспадарцы можна атрымаць нядрэнную зарплату, — кажа Міхаіл Сцяфанавіч. — Вядома, яе неабходна зарабіць. Часам гэта вельмі няпроста, але калі ў чалавека ёсць жаданне, ён прыкладае адпаведныя намаганні, ёсць імкненне, то і вынік абавязкова будзе. За многія гады працы я ў гэтым упэўніўся на ўласным вопыце. Нельга не пагадзіцца з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, які падчас Паслання да беларускага народа і Нацыянальнага сходу падкрэсліў, што ва ўсім неабходна жорсткая дысцыпліна кожнага ў адносінах да сваіх абавязкаў і пры выкананні тэхналагічных патрабаванняў.

Валянціна КРАЎЦОВА

alt alt alt

Фотогалерея