logo
vk odnoklassniki youtube instagram twitter facebook
booked.net
Обратиться в редакцию

Мама на два франты: «Гледзячы ў дзіцячыя вочы, разумееш, што ты патрэбна ім, што ты для іх цэлы свет»

[simple-author-box]

Мама — гэта першае слова, якое гаворыць дзіця. У мамы самая добрая ўсмешка, самыя пяшчотныя рукі. А ў чуйным сэрцы ніколі не згасае вялікая матчына любоў. Цёплыя пачуцці кожны дзень дваццаці двум хлопчыкам і дзяўчынкам дорыць Зінаіда Дарошка. Многія скажуць, што гэта немагчыма. Але для Зінаіды Аляксандраўны гэта пад сілу. 

Зінаіда Дарошка

Жанчына — маці дваіх дзяцей. Старэйшаму сыну Філіпу 7 гадоў, а дачцэ Машы яшчэ толькі тры. Кожны дзень маці збірае і адпраўляе сына ў школу, а потым, узяўшы за руку дачку, спяшаецца на работу, дзе яе чакаюць яшчэ дваццаць маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак.

Ужо 9 гадоў яна працуе выхавацельніцай.

Спачатку жанчына працавала ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад №4 г. Мсціслава», а ўжо некалькі гадоў — у ДУА «Яслі-сад №1».

У прафесію яна прыйшла пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова, дзе атрымала спецыяльнасць «настаўнік пачатковых класаў».

— Выхавацель у дзіцячым садку — гэта другая маці. Часам строгая, патрабавальная, але ласкавая, здольная прыціснуць да сябе і сагрэць кожнага цяплом, — кажа Зінаіда Аляксандраўна. — Я цаню тое, што бацькі давяраюць мне самае дарагое — сваіх дзяцей, якія, спадзяюся, вырастуць добрымі людзьмі, а хто-небудзь з іх можа стане знакамітым.

Зінаіда і яе група

Жанчына да кожнай дзяўчынкі і хлопчыка ў групе адносіцца як да родных. Зараз яна выхоўвае дзяцей ва ўзросце ад трох да чатырох гадоў. Кожны дзень яна аддае ім цеплыню свайго сэрца.

— Гледзячы ў дзіцячыя вочы, разумееш, што ты патрэбна ім, што ты для іх цэлы свет, — кажа Зінаіда Аляксандраўна. — Вось паглядзіце, якія яны маленькія, прыгожыя, цікавыя. І як іх можна не любіць? Некалькі разоў за дзень кожнага трэба абняць, патрымаць на руках. Вось так і прывыкаеш да іх.

Рабочы дзень у Зінаіды Аляксандраўны заканчваецца ў 18 гадзін. Пасля жанчына спяшаецца дадому, дзе зноў «працуе» мамай і выконвае ўсю хатнюю працу.

Разам з дачкой Машай

Вядома, знаходзіцца 24 гадзіны ў суткі з дзецьмі складана, але нашай гераіні гэта падабаецца, бо яна абрала такі шлях — быць заўсёды мамай.

alt alt alt
Фотогалерея