logo
vk odnoklassniki youtube instagram twitter facebook
booked.net
Обратиться в редакцию

Аграрыі Мсціслаўскага раёна распачалі актыўную нарыхтоўку сіласу з кукурузы

Аграрыі Мсціслаўшчыны распачалі актыўную нарыхтоўку сіласу з кукурузы. Сёлета ў гаспадарках раёна каралева палёў займае плошчу ў 4300 гектараў, з якіх 3750 — для нарыхтоўкі кармоў, 550 — на зерне.

Практычна паўсюдна яна вырасла добрая, і наступілі аптымальныя тэрміны для ўборкі гэтай культуры. Закладзеная ў сіласныя траншэі да першых замаразкаў кукуруза — сакавітая, каштоўная і выдатны корм.

Надвор’е спрыяе выкананню асноўнай задачы, якая стаіць зараз перад камбайнерамі і вадзіцелямі, што задзейнічаны на ўборцы кукурузы. Яе трэба ўбраць своечасова і без страт.

Добры тэмп нарыхтоўкі кукурузных кармоў узялі працаўнікі ААТ «МушынаАгра».

У гэтым акцыянерным таварыстве пасевы кукурузы складаюць 390 гектараў, з якіх на ўчарашні дзень было скошана 112. На корм тут запланавана 340 гектараў. Трэцяя частка ўжо ўбрана.

Мікалай Міхневіч

На КВК-800 на скошванні і здрабненні зялёнай масы задзейнічаны Мікалай Міхневіч. Мікалай Аляксандравіч — вопытны механізатар, адказны і працавіты чалавек. Ён працуе ў гаспадарцы з 1992 года. Асноўнае месца работы — малочна-таварны комплекс, дзе ён адказвае за тэмпературны рэжым. З наступленнем вясны Мікалай Аляксандравіч ладзіць стары кормаўборачны камбайн К-Г-6 і забяспечвае буронак зялёнай масай. Станоўчыя якасці гэтага працаўніка добра ведае кіраўніцтва гаспадаркі, пагэтаму і новы высокавытворчы камбайн даверылі менавіта Мікалаю Міхневічу. Дзённая выпрацоўка Мікалая Аляксандравіча ў гэтыя дні складае ў сярэднім 500-600 тон здробненай кукурузнай масы.

Добра наладжана і адвозка сіласнай масы да месца закладкі на захоўванне. З гэтай работай выдатна спраўляюцца вадзіцелі Сяргей Ларанкоў, Уладзімір Ціханаў, Уладзімір Малашанка і Сяргей Пстыга, якія на аўтамабілях МАЗ-555142 транспартуюць яе да траншэй.

alt alt alt
Фотогалерея