logo
vk odnoklassniki youtube instagram
booked.net
Обратиться в редакцию

За рулём — вадзіцель 1 класа

Хлеб — гэта самае важнае, што ёсць у нашым жыцці. Гавораць, што без хлеба няма абеду. Адным з тых, ад каго залежыць, ці патрапіць на наш стол свежы і смачны хлеб, з’яўляецца Артур Раманаў, вадзіцель ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай».

Ужо амаль 10 гадоў ён прывозіць муку для прадпрыемства, з якой работнікі хлебазавода пякуць хлеб і вырабляюць іншыя хлебабулачныя і кандытарскія вырабы.

Артур Раманаў — сціплы і працавіты чалавек. Менавіта так вадзіцеля 1 класа характарызуюць калегі па працы. Нарадзіўся і вырас першакласны вадзіцель у вёсцы Мілейкава. Пасля заканчэння сярэдняй школы Артур паступіў у Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы прафесійна-тэхнічны каледж. Тут юнак вывучыўся на кранаўшчыка, стропальшчыка, а таксама атрымаў спецыяльнасць «тэхнік-механік». У каледжы ён атрымаў і правы вадзіцеля.

— Яшчэ ў дзяцінстве я марыў стаць вадзіцелем, сядзець за рулём аўтамабіля, ціснуць на педалі і атрымліваць асалоду ад гуку матора, — кажа Артур Леанідавіч. — Таму мне проста было выбраць будучую прафесію. Я вырашыў, што спачатку атрымаю спецыяльнасць кранаўшчыка, а затым навучуся кіраваць іншымі відамі транспарту. Так у маім жыцці і атрымалася. Зараз я маю ўсе катэгорыі вадзіцеля.

Пасля заканчэння каледжа хлопец пайшоў служыць у армію. Там ён атрымаў вадзіцельскую катэгорыю «Е». Пасля звальнення ў запас Артур Леанідавіч вывучыўся на вадзіцеля катэгорыі «В». У 2009 годзе прыйшоў на працу ў ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай».

На прадпрыемстве за маладым вадзіцелем замацаваны аўтамабілі МАЗ-642205 з прычапной цыстэрнай і 18-тонным паўпрычэпам, а таксама ГАЗ-53. На МАЗе Артур Леанідавіч працуе штодзённа. На ёй ён прывозіць муку для прадпрыемства. Падчас летніх нарыхтовак на вадзіцель Падчас летніх нарыхтовак на гэтай машыне вадзіцель прывозіць яблыкі для вытворчасці вінаматэрыялу. На ГАЗ-53 падчас святаў або пры неабходнасці падмяніць калег ён развозіць хлебабулачную прадукцыю па розных гандлёвых кропках.

За гады працы вадзіцель дасканала вывучыў транспартную сетку не толькі нашага раёна.

Як кажа сам субяседнік, праца яго няпростая. Даводзіцца падоўгу знаходзіцца ў дарозе. Але ён любіць сваю работу. Аб сваім выбары Артур Леанідавіч не шкадуе, з павагай ставіцца да сваіх прафесійных абавязкаў і добрасумленна іх выконвае.

alt alt alt
Фотогалерея