logo
vk odnoklassniki youtube instagram
booked.net
Обратиться в редакцию

Удзельнікі Рыцарскага фэсту-2018: клуб «Шатландская пяхота»


У мінулым годзе вандроўны тэатр «Шатландская пяхота» (г. Маладзечна) упершыню пабываў на рыцарскім фэсце ў Мсціславе. Ваяўнічыя і эмацыянальныя беларускія шоты захапілі гледачоў сваім майстэрствам валодання зброяй і дасканаласцю гістарычных касцюмаў. Чым жа сёлета плануюць здзіўляць удзельнікаў фестывалю «шатландцы»?

Яны ўдзельнікі шматлікіх фэстаў і святаў па ўсёй Беларусі. Іх асноўны накірунак дзейнасці — тэатралізацыя, быт і жыццё сапраўдных шатландскіх ваяроў. Гэта відовішчныя шоу, якія цікава паглядзець, паслухаць і нават стаць іх удзельнікамі.

— «Шкоты», ці «шоты», былі добра вядомы на Беларусі і ў Расіі, — расказаў адзін з заснавальнікаў тэатра Аляксандр Шоць. — Пасля аб’яднання з Англіяй у Шатландыі стаў узмацняцца рэлігійны прыгнёт, таму ўсё больш жыхароў гэтай краіны накіроўваліся ва Усходнюю Еўропу. Яны ахвотна асядалі ў гарадах і мястэчках, якія належалі Радзівілам, што прынялі кальвінізм. Гэта адна з плыняў пратэстантызму, блізкая да распаўсюджанай веры ў Шатландыі. Найбольш буйная і дзейная суполка дзейнічала ў Слуцку і Кейдане. Шатландцы займаліся гандлем альбо ішлі ў наёмнікі. Іх вельмі цанілі за выдатную вайсковую службу і прафесійнае валоданне зброяй.

Творчаму калектыву ўжо сем год, і яны штогод імкнуцца ўдасканаліць свае выступленні, якія славяцца максімальнай прыбліжанасцю да рэальнага паядынку.

— Мы прапануем гледачам адчуць сябе часткаю дзейства, — адзначае Аляксандр. — Шоты — майстры сваёй справы, апантаныя халоднай зброяй, бясстрашныя і адчайныя. Усё гэта мы імкнёмся перадаць удзельнікам нашага відовішча.

Актыўны ўдзел у сярэднявечных рэканструкцыях, святах і фэстах дае магчымасць «шатландскай пяхоце» ўдасканаліць свае навыкі і набыць шматлікіх паклоннікаў свайго майстэрства.

Сёлета ў Мсціславе тэатр зноў разгорне свае харугвы на Замкавай гары. Ваяры выдатна валодаюць рознымі відамі халоднай зброі. Мала таго, самі запросяць вас адчуць сябе воінам, навучаць трымаць у руках зброю. Яны дадуць урокі тактыкі і абароны. Прыгожая палова зможа навучыцца старадаўнім танцам і манерам.

«Шатландская пяхота» з задавальненнем раскажа ўсім цікаўным пра культуру суровых горцаў ва ўсіх праявах і створаць магчымасць прымерыць да сябе вобраз старажытнага шота.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Вам может быть интересно
alt alt alt
Фотогалерея

 

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: