logo
vk odnoklassniki youtube instagram
booked.net
Обратиться в редакцию

Рэдакцыя аб’яўляе конкурс, прысвечаны Году малой радзімы!


Рэдакцыя газеты «Святло Кастрычніка» аб’яўляе конкурс на лепшы матэрыял і фотаздымак пра малую радзіму, пра яе мінулае і тое, як і якімі клопатамі яна жыве сёння. Будзем рады, калі вы будзеце прысылаць свае допісы на наш паштовы або электронны адрас.

Таксама вы можаце адзначаць тэматычныя публікацыі ў сацыяльных сетках нашым хэштэгам #mstlife

Лепшыя матэрыялы будуць размешчаны на старонках газеты і нашым сайце, адзначаны прызамі!

Тэрмін прыняцця конкурсных работ: работы будуць прымацца на працягу ўсяго года.

Што можна дасылаць: свае фотаздымкі, артыкулы, эссэ, дакументальныя аповесці пра малую радзіму, а таксама мастацкія творы (вершы і прозу).

upd: Дарэчы! Цяпер фотаконкурс праводзіцца аддзельна! Інфармацыя — тут.

Куды дасылаць: электронная пошта рэдакцыі ці на наш адрас у друкаваным выглядзе. У тэме пісьма або на канверце пазначайце, што гэта матэрыял на конкурс.

Што рабіць, калі ў мяне ёсць пытанні? Тэлефануйце загадчыку аддзела па сувязям з грамадскацю (2-11-47) ці скарыстайцеся функцыяй «Обратиться в редакцию» на галоўнай старонцы сайта.

 

 

Асаблівыя словы падзякі тым, хто дасылае на адрас рэдакцыі свае лісты, тэлефануе нам, каб падзяліцца радасцямі і праблемамі, выказвае свае прапановы. Нам вельмі прыемна зваротная сувязь з вамі.

У нашай краіне стала добрай традыцыяй кожны год прысвячаць пэўнай тэме. Гэты год, як вядома, названы Годам малой радзімы. Для нас, жыхароў Мсціслаўшчыны, якая размяшчаецца ўдалечыні ад вялікіх гарадоў, гэта паняцце звужаецца да роднай вёскі, вуліцы або двара шматпавярхоўкі, улюбёнага месца адпачынку каля рэчкі ці ў лесе… Гэта нашы вытокі, самыя дарагія нашаму сэрцу мясціны, куды хочацца вярнуцца з вялікіх дарог.

На двары вось-вось запануе вясна. Давайце знойдзем час і магчымасці, каб зазірнуць туды, дзе прайшло наша дзяцінства, азірнуцца вакол, дзе жывём. Можа нават аб’яднацца з суседам, сябрам ці цэлай кампаніяй і навесці там парадак. І тады стары сад, пасаджаны калісьці бацькам, вясною парадуе пышным цвіценнем і ўвосень аддзячыць ураджаем.

І не забыцца, што набліжаецца Вялікдзень і Радаўніца, паклапаціцца пра могілкі сваіх продкаў…

Адрес редакции:
ул.Коммунарная,1
г. Мстиславль Могилевская обл.
Республика Беларусь, 213453

Эл. почта:
ms_reduction@mogilev.by


Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


alt alt alt
Фотогалерея

 

 

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: